Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літоўскі ўрад зацвердзіў план падтрымкі беларускага грамадства

02.09.2020 16:29
Літоўскія ўлады вырашылі прафінансаваць сто стыпендый у літоўскіх універсітэтах.
Сцяг Літвыфота: Pixabay.com/GDJ/CC0 Creative Commons

Урад Літвы зацвердзіў план падтрымкі жыхароў Беларусі. Літоўцы таксама хочуць заахвоціць беларускіх прадпрымальнікаў перанесці свой бізнес на іх тэрыторыю.

План для беларусаў прадугледжвае дапамогу ахвярам рэпрэсій, лячэнне і рэабілітацыю, магчымасць вучыцца, а таксама інтэграцыю з літоўскім рынкам працы і юрыдычную дапамогу. Літоўскія ўлады вырашылі прафінансаваць сто стыпендый у літоўскіх універсітэтах. Таксама былі прынятыя прапановы па спрашчэнні працэдур выдачы віз.

Прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс заявіў, што гэты план зʼяўляецца сігналам падтрымкі жыхароў суседняй краіны, якія ўжо некалькі тыдняў не могуць змірыцца з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, за што іх пераследуюць і караюць. «Гэта першы і, вядома, не апошні крок падтрымкі з боку нашай дзяржавы», – сказаў кіраўнік літоўскага ўраду. План плануецца дадаткова дапоўніць і выправіць. Літоўскія міністэрствы могуць падаваць свае прапановы да 8 верасня. Дакладны маштаб падтрымкі будзе вядомы ў бліжэйшыя тыдні.

Літва таксама хоча заахвоціць беларусаў перанесці сваю эканамічную дзейнасць на сваю тэрыторыю. На думку Міністэрства эканомікі і інавацый, яны могуць запоўніць прабел, напрыклад у ІТ-сектары, які ў апошнія гады дынамічна развіваўся ў Мінску.

Сёння Сойм Літвы таксама стварыў дэлегацыю парламентарыяў, якія будуць займацца Беларуссю і, па магчымасці, накіруюцца ў Мінск.

К. Залеўскі/нг