Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падчас антыўрадавых дэманстрацый у Сафіі дайшло да беспарадкаў

03.09.2020 10:01
Пратэсты ў Балгарыі працягваюцца 56 дзён. Іх удзельнікі патрабуюць адстаўкі прэм'ера і генпракурора краіны.
    56 .
Пратэсты ў Балгарыі працягваюцца 56 дзён. PAP/EPA/VASSIL DONEV

Падчас антыўрадавых дэманстрацый у балгарскай сталіцы Сафіі дайшло да вулічных беспарадкаў. Па меншай меры 55 чалавек былі параненыя і амаль сотня затрыманыя.

Дэманстранты кідалі факелы, петарды і камяні ў паліцыянтаў, якія ахоўвалі будынак парламента. Пацярпелі 37 функцыянераў і 18 іншых удзельнікаў акцыі, у тым ліку журналісты. Па дадзеных паліцыі, функцыянераў атакавалі заўзятары-хуліганы.

Пратэсты ў Балгарыі працягваюцца 56 дзён. Іх удзельнікі патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра Бойка Барысава і генеральнага пракурора Івана Гешава, якіх яны абвінавачваюць у карупцыі і сувязях з алігархамі. Прэм'ер-міністр Барысаў адправіў у адстаўку некалькіх міністраў і прапанаваў унесці змены ў канстытуцыю, але ўдзельнікі акцыі палічылі гэтыя меры недастатковымі.

аз