Міністэрства аховы здароўя Чэхіі паведаміла пра трэці запар дзень рэкорднага рост захворванняў на CoVіd у Чэхіі. Учора было зафіксавана 680 новых выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі амаль 26,5 тысячы чалавек мелі станоўчыя тэсты. З 1 сакавіка загінула ад каранавірусу 426 чалавек. Цяпер заражана амаль 7,2 тысячы чалавек, што з'яўляецца самым высокім паказнікам з пачатку пандэміі.
Паводле апошніх звестак міністэрства, шпіталізаваны 172 пацыенты, у тым ліку 40 у цяжкім стане. Агенцтва CTK паведаміла, што ў цяперашні час у Чэхіі самы высокі ўзровень заражэння CoVіd сярод краін рэгіёну.
З 1 верасня ўведзены абавязак насіць маскі ў грамадскім транспарце, шпіталях, аптэках і цэнтрах сацыяльнай дапамогі, а таксама ў дзяржаўных установах. Дадзенае правіла не датычыць школ.
Міністэрства аховы здароўя разглядае рашэнні аб магчымым узмацненні санітарных правілаў.
юл