Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША гатовыя дапамагчы дамовіцца Індыі і Кітаю

05.09.2020 08:08
Трамп папярэдзіў, што сітуацыя склалася вельмі сур'ёзная, нашмат больш сур'ёзная, чым лічаць многія.
Prezydent Stanów Zjednoczonych Donald Trump
Prezydent Stanów Zjednoczonych Donald TrumpPAP/EPA/Chris Carlson / POOL

ЗША гатовыя дапамагчы ў вырашэнні канфлікту паміж Індыяй і Кітаем за тэрыторыі ў Гімалаях. Пра гэта заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп.

Трамп папярэдзіў, што сітуацыя склалася вельмі сур'ёзная, нашмат больш сур'ёзная, чым лічаць многія.

Пасля узброеных сутыкненняў у чэрвені, у выніку якіх загінулі 20 індыйскіх вайскоўцаў і невядомае колькасць кітайскіх салдат, Індыя і КНР перакінулі ў гэты рэгіён  дадатковыя вайсковыя часткі.

Міністры абароны Індыі і Кітая правялі перамовы ў Маскве ў пятніцу, 4 верасня: кітайскі бок ўсклаў на Дэлі ўсю адказнасць за тое, што адбылося ўздоўж мяжы Кітая ды Індыі.

Дональд Трамп заявіў, што ЗША прапанавалі дапамогу абодвум бакам ў зніжэнні напружанасці. Раней амерыканскі лідар прапаноўваў аналагічную дапамогу, аднак Пекін адмовіўся ад гэтай прапановы.

voanews.com/эж