Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека (УВКБ ААН) Мішэль Бачэлет напісала ў аўторак у прэс-рэлізе, што патрабуе ад Расіі правесці незалежнае расследаванне альбо прыняць удзел у такім расследаванні для высвятлення справы аб спробе атручвання Аляксея Навальнага.
«Колькасць выпадкаў атручвання або іншых формаў наўмыснага забойства былых альбо цяперашніх грамадзян Расіі на чужой тэрыторыі альбо ў самой Расіі на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў выклікае глыбокую трывогу», – піша Бачэлет.
УВКБ ААН патрабуе паглыбленага расследавання «злачынства» спробы атруціць аднаго з галоўных антыкрамлёўскіх апазіцыянераў.
Папярэднія падобныя інцыдэнты не былі належным чынам расследаваны, што зрабіла Расію «амаль цалкам беспакаранай», – заявіў прэс-сакратар Бачэлет Руперт Колвіл на брыфінгу ў Жэневе.
З 22 жніўня Навальны знаходзіўся на лячэнні ў берлінскім шпіталі, які ў панядзелак абвясціў, што апазіцыянера вывелі з фармакалагічнай комы і ён рэагуе, калі да яго звяртаюцца.
На мінулым тыдні канцлер Германіі Ангела Мэркель заявіла, што даследаванне «адназначна паказвае», што Навальны быў атручаны баявым сродкам з групы «Навічок» і стаў ахвярай «спробы забойства пры дапамозе атручэння», з мэтай яго суцішэння. Яна заявіла, што асуджае напад «максімальна рашуча». Мэркель таксама запатрабавала ад Масквы як мага хутчэй расследаваць гэтае пытанне.
ав