Святлана Ціханоўская звярнулася да Пуціна: «Што б вы не прынялі і пра што б не дамовіліся падчас сустрэчы ў Сочы — гэта ня будзе мець законнай моцы».
Паводле яе, усе дамовы, падпісаныя з Лукашэнкам, будуць перагледжаныя новай уладай, бо «беларускі народ адмовіў Лукашэнку ў даверы і падтрымцы на выбарах».
«Я вельмі шкадую, што вы вырашылі весьці дыялёг з узурпатарам, а не з беларускім народам», — звярнулася Ціханоўская да Пуціна праз тэлеграм канал Пул Першай.
яс