Расія і Беларусь дамовіліся аб прадастаўленні Мінску крэдыту на 1 млрд 500 млн долараў, пытанне прапрацоўваюць Мінфіны двух краін, паведаміў па выніках перамоў у Сочы Уладзімір Пуцін.
Лукашэнка падзякаваў за падтрымку пасля выбараў у рэспубліцы, паведамляе «Наша Ніва».
«Вы паступілі вельмі прыстойна, па-чалавечаму, дзякую ўсім. (...). Я вас падрабязна паінфармую пра тое, што адбываецца ў нас у Беларусі, дакладней у Мінску. Галоўнае – гэта не пераходзіць чырвоную рысу. Пакуль ніхто гэтыя лініі не парушаў», – сказаў Лукашэнка.
Пуцін зазначыў, што беларусы самі і без ціску звонку павінны разабрацца ў сітуацыі ў краіне. Ён таксама лічыць лагічнай, своечасовай і мэтазгоднай прапанову Лукашэнкі аб зменах у канстытуцыі Беларусі.
Паводле словаў Пуціна, Расія прыхільная да ўсіх дамоўленасцяў з Беларуссю, у тым ліку ў фармаце Саюзнай дзяржавы і АДКБ.
вс