Стан здароўя расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага паляпшаецца. Пра гэта ў панядзелак, 14 верасня, паведаміла нямецкая клініка Charite.
«Пацыент змог цалкам адысці ад штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ён становіцца ўсё больш рухомым і ўжо можа час ад часу ўставаць з бальнічнага ложку», – гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе партал «Корреспондент».
Нагадаем, урад Германіі заявіў, што Навальнага атруцілі субстанцыяй «Навічок». Тэсты, праведзеныя ў нямецкай лабараторыі, выявілі сляды «хімічнага нервова-паралітычнага рэчывы групы «Навічок».
У Расіі патрабуюць доказаў атручвання Навальнага, але Германія адмовілася перадаваць ім дадзеныя, а вырашыла супрацоўнічаць з Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі.
вс