X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Расійскія газеты шмат месца прысвячаюць сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі

15.09.2020 13:49
Некаторыя журналісты адзначаюць, што пасля перамоваў прэзідэнтаў Расіі і Беларусі ніякіх падрабязнасцей прадстаўлена не было, і сустрэчы ў першую чаргу нададзена прапагандысцкае вымярэнне.
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна PAP/EPA/KREMLIN HANDOUT

Па словах прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, Уладзімір Пуцін пагадзіўся падтрымаць Аляксандра Лукашэнку крэдытам у 1,5 мільярда долараў і абвясціў, што войскі, гатовыя ўмяшацца ў Беларусь, будуць адпраўлены назад у казарму.

Штодзёнка "Коммерсант" піша, што "гэтай сустрэчы нададзена перабольшанае значэнне, якое, магчыма, яна не заслужыла". Газета нагадвае, што Аляксандр Лукашэнка - гэта замежны палітык, з якім Уладзімір Пуцін сустракаўся больш за ўсё ў апошнія гады. "І ні разу не было дасягнута канкрэтных дамоўленасцяў, акрамя прадастаўлення чарговай пазыкі, вядома", - падкрэслівае "Коммерсант".

"Независимая газета" адзначае, што перамовы ў Сочы пацвердзілі, што Крэмль па-ранейшаму робіць стаўку на Аляксандра Лукашэнку і сур'ёзна не ставіцца да беларускай апазіцыі. Аляксандр Класкоўскі, палітолаг, якога цытуе газета, папярэджвае, што падтрымка Лукашэнкі, які губляе давер суайчыннікаў, можа аддзяліць беларусаў ад расіян. На думку эксперта, Уладзімір Пуцін не будзе падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку "любой цаной", але "на нейкім этапе ён можа пачаць больш складаную гульню".

Расійскі аглядальнік Антон Арэч коратка падсумаваў візіт беларускага прэзідэнта ў Расію ў сваім блогу "Эхо Москвы": "Лукашэнка прыйшоў да Пуціна, таму што не можа больш нікуды ехаць". Аглядальнік падкрэсліў, што беларускага прэзідэнта не прымаюць у многія краіны свету, а таксама ёсць краіны, якія перасталі ставіцца да яго як да законнага прэзідэнта. "Лёс Лукашэнкі цяпер вырашаецца не толькі на плошчах Мінска, але і ў рэзідэнцыі Пуціна", - напісаў Антон Арэч.

ав