X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Літва, Польшча і Украіна рыхтуюцца да магчымага закрыцця мяжы Беларуссю

24.09.2020 10:20
Гэтая тэма, між іншым, абмяркоўвалася падчас сустрэчы польскага міністра інфраструктуры і літоўскага міністра транспарту ў Вільні.
M     i     .
Mіністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык i міністр транспарту Літвы Яраслаў Наркевіч. PAP/Artur Reszko

Польшча не будзе выкарыстоўваць магчымага закрыцця межаў з Беларуссю дзеля ўласных выгод, заявіў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) у Вільні. Міністр транспарту Літвы Яраслаў Наркевіч заявіў у аўторак, што Літва рыхтуецца да магчымага закрыцця мяжы Беларуссю.

Міністр Анджэй Адамчык запэўніў, што калі Беларусь закрые свае межы, Польшча мае намер супрацоўнічаць з Літвой у гэтым пытанні:

- Напэўна польскі бок не будзе выкарыстоўваць гэткай сітуацыі.Не будзе рэалізаваць нейкага ўласнага плану. Што б мы не рабілі, будзем гэта рабіць разам. Будзем шукаць рашэнні разам.

Міністр транспарту і камунікацый Літвы Яраслаў Наркевіч дадаў, што перамовы на гэтую тэму вядуцца таксама з Украінай.

- Мы гаворым аб павелічэнні прапускной здольнасці з Украіны праз Польшчу. Каб перавозчыкі, якія едуць праз Літву, маглі ажыццяўляцца прыярытэтна і без цяжкасцей.

Наркевіч сказаў, што яго краіна падтрымлівае польскую ініцыятыву будаўніцтва дарогі Via Carpatia, якая з’яўляецца акном на поўдзень для краін Балтыі.

У сваю чаргу міністр Анджэй Адамчык выказаў надзею, што беларускія межы не будуць закрытыя.

„Мы спадзяемся, што гэтага не адбудзецца. Аднак мы імкнемся быць гатовымі да любой сітуацыі", - падкрэсліў ён.

У Вільні кіраўнік польскага міністэрства інфраструктуры падпіша мемарандум аб супрацоўніцтве ў паляпшэнні дарожнай сеткі на польска-літоўскай мяжы і супрацоўніцтве ў рэалізацыі праекта Rail Baltica. Учора міністры назіралі за будаўніцтвам адрэзка дарогі Via Baltica ад гораду Сувалкі да мяжы з Літвой у Будзіску.

аз