Больш за 55 тыс. подпісы былі сабраныя да чацвярга пад заклікам да сацыялістычнага ўраду Іспаніі па кіраўніцтвам Пэдра Санчэса адмовіцца ад плана выдалення крыжа з Даліны Палеглых пад Мадрыдам, дзе знаходзіцца маўзалей грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936-1939). Бетонны помнік, які ўзвышаецца над гэтым месцам, з'яўляецца самым вялікім крыжам у свеце.
Петыцыя зʼявілася ўслед за прынятым 15 верасня Кабінетам Санчэса, у які ўваходзяць камуністы і левая радыкальная групоўкі Podemos, законапраектам аб так званай дэмакратычнай памяці. Гэты дакумент прадугледжвае, сярод іншага, зняцце хрысціянскіх знакаў з тэрыторыі Маўзалею, дзе былі пахаваныя больш за 30 тысяч загінулых падчас грамадзянскай вайны.
Паводле ўрада Санчэса, законы аб так званай дэмакратычнай памяці маглі б дазволіць як зняць крыж з Даліны Палеглых, так і закрыць бенедыктынскі манастыр, які таксама там знаходзіцца.
Нагадаем, летась увосень па ініцыятыве ўрада Педро Санчэса з базілікі ў Даліне Палеглых была вынесена труна з прахам каудзіліо Іспаніі Франсіска Франка. Парэшткі іспанскага дыктатара былі перапахаваныя ў іншым месцы.
KAI/эж