Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп ды ягоная жонка заразіліся каранавірусам

02.10.2020 09:14
Трамп будзе выконваць свае абавязкі, а каранавірус не павінен паўплываць на графік яго работы.
.
Д. Трамп з жонкайфота: EPA/Chris Kleponis/POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што ён ды першая лэдзі Мелані Трамп заразіліся каранавірусам. Белы дом паінфармаваў, што прэзідэнцкая пара адчувае сябе добра.

«Сёння ноччу я і першая лэдзі атрымалі пазітыўныя вынікі тэставання на Кавід-19. Адразу пачынаем самаізаляцыю і працэс аздараўлення. Мы пройдзем праз гэта разам», – напісаў Трамп на Твітэр.

Белы дом заверыў, што прэзідэнт ды яго жонка атрымліваюць падтрымку з боку найлепшых дактароў ды медычных устаноў ЗША. Трамп будзе выконваць свае абавязкі, а каранавірус не павінен паўплываць на графік яго работы.

Раней прэзідэнт ЗША паведамляў, што пазітыўны вынік атрымала адна з яго самых блізкіх супрацоўніц – Гоўп Гікс.

нг