Уначы прадстаўнікі 27 краінаў Еўразвязу дамовіліся наконт санкцый супраць беларускіх уладаў. Перамовы зацверджаныя ў выніку гэтак званай пісьмовай працэдуры. Паводле крыніцаў карэспандэнткі Польскага радыё, да 11:00 брусельскага часу ніхто не выказаў супраціву, а гэта абазначае, што санкцыі ўваходзяць у дзеянне.
Яшчэ сёння ўвечары спіс асоб, супраць якіх уводзяць санкцыі, будзе афіцыйна апублікаваны ў зборніку законаў Еўразвязу, і тады стане вядома, кім з’яўляюцца 40 асоб у чорным спісе ЕЗ. Аднак ужо зараз вядома, што ў спісе няма Аляксандра Лукашэнкі. Некаторыя краіны выказаліся супраць унясення яго ў санкцыйны спіс, каб не перакрываць магчымасці кантакту і магчымых перамоваў з кіраўніком Беларусі.
IAR/аев