Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз канчаткова ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

02.10.2020 12:38
У спіс увойдзе 40 асоб з атачэння Аляксандра Лукашэнкі.
        .
Лідары дзяржаваў ЕС дамовіліся пра санкцыі супраць беларускага рэжыму.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET / POOL

Уначы прадстаўнікі 27 краінаў Еўразвязу дамовіліся наконт санкцый супраць беларускіх уладаў. Перамовы зацверджаныя ў выніку гэтак званай пісьмовай працэдуры. Паводле крыніцаў карэспандэнткі Польскага радыё, да 11:00 брусельскага часу ніхто не выказаў супраціву, а гэта абазначае, што санкцыі ўваходзяць у дзеянне.

Яшчэ сёння ўвечары спіс асоб, супраць якіх уводзяць санкцыі, будзе афіцыйна апублікаваны ў зборніку законаў Еўразвязу, і тады стане вядома, кім з’яўляюцца 40 асоб у чорным спісе ЕЗ. Аднак ужо зараз вядома, што ў спісе няма Аляксандра Лукашэнкі. Некаторыя краіны выказаліся супраць унясення яго ў санкцыйны спіс, каб не перакрываць магчымасці кантакту і магчымых перамоваў з кіраўніком Беларусі.

IAR/аев