Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Арменія гатовая пачаць мірныя перамовы па Нагорным Карабаху

02.10.2020 14:46
У апошнія гадзіны Ерэван і Баку неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў абстрэле мірных населеных пунктаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/MasterTux

Арменія гатовая пачаць мірныя перамовы, якія завершаць баявыя дзеянні ў Нагорным Карабаху. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Арменіі.

Ерэван хоча, каб пасярэднікам у перамовах з Азербайджанам была Мінская група АБСЕ, у якую ўваходзяць Расія, Францыя і ЗША. Азербайджанскія палітыкі нагадваюць, што спыніць канфлікт у Нагорным Карабаху будзе магчыма толькі тады, калі Арменія выведзе адтуль свае войскі.

Бакі, акрамя працягнення Мінскай групы, таксама заклікалі правесці перамовы паміж краінамі Еўрапейскага Саюза, Іранам і Японіяй. Турцыя перайшла на бок Азербайджана і абвясціла, што будзе садзейнічаць Баку ў кантролі над Нагорным Карабахам. Раней Грузія і Расія прапанавалі правесці мірныя перамовы ў Тбілісі ці Маскве.

У апошнія гадзіны Ерэван і Баку неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў абстрэле мірных населеных пунктаў. Арменія паведаміла, што азербайджанскія ракеты нанеслі ўдар па Сцепанакерту, сталіцы сепаратысцкага анклава, забіўшы і параніўшы мірнае насельніцтва. У сваю чаргу Азербайджан абвінаваціў Ерэван у абстрэле азербайджанскіх вёсак.

нг