Аляксея Навальнага могуць абвінаваціць у дзяржаўнай здрадзе, піша "КоммерсантЪ". Раней лідар расійскай апазіцыі заявіў, што будзе падаваць у суд на прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова за абвінавачванне ў супрацоўніцтве з амерыканскімі спецслужбамі. Аляксей Навальны знаходзіцца ў берлінскай клініцы "Шарытэ", дзе праходзіць аздараўленне пасля нядаўняй спробы атручвання.
У інтэрв'ю "Der Spiegel" Аляксей Навальны заявіў, што за гэтым стаіць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У адказ прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійскі апазіцыянер супрацоўнічае з ЦРУ. Аляксей Навальны абвясціў, што будзе падаваць у суд на Дзмітрыя Пяскова. Расійскі штодзённік "КоммерсантЪ" пісаў, што Аляксея Навальнага чакаюць два працэсы: за дзяржаўную здраду і абразу прэзідэнта.
Да гэтага часу ў Расіі не распачатая крымінальная справа па факце спробы атруціць лідара расійскай апазіцыі. Заходнія эксперты, якія лячылі Навальнага, заявілі, што яго нехта хацеў забіць з выкарыстаннем атрутнага баявога рэчыва.
Краіны Еўрапейскага Саюза, ЗША і міжнародныя арганізацыі заклікалі Расію высветліць абставіны, звязаныя са спробай атруціць расійскага апазіцыянера. Расійскі амбудсмен Таццяна Маскалькова выказалася за ўзбуджэнне крымінальнай справы.
нг