Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Стаў вядомы спіс 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі Еўрапейскага Звязу

02.10.2020 18:10
Самым высокапастаўленым прадстаўніком беларускага рэжыму, які быў унесены ў «чорны спіс», з'яўляецца міністр унутраных спраў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock / Alexandros Michailidis

Сёння стаў вядомы спіс 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі Еўрапейскага Звязу.

Самым высокапастаўленым прадстаўніком беларускага рэжыму, які быў унесены ў «чорны спіс», з'яўляецца міністр унутраных спраў, супрацоўнікі гэтага міністэрства, ёсць таксама службоўцы АМОН, а таксама супрацоўнікі выбарчых камісій. 

"Гэта няпоўнавартасная рэакцыя Еўрапейскага Звязу на тое, што адбываецца ў Беларусі", – кажа палітолаг Павал Усаў.

- Гэта павінна быць не сорак а чатырыста чалавек. Што тычыцца сілавікоў, то яны і так не маюць права выязджаць за мяжу ў краіны ЕЗ і тым больш ніякага бізнесу ў бліжэйшага атачэння Лукашэнкі ў ЕЗ няма. А што тычыцца таго, што ў спіс не быў унесены Лукашэнка, то неразуменне таго, што Лукашэнка не збіраецца размаўляць ні з еўрапейскімі краінамі, ні з міжнароднымі структурамі.

З сёння людзям, унесеным у чорны спіс ЕЗ блакуюць актывы ў еўрапейскіх банках і забараняюць уезд на тэрыторыю Еўразвязу.

яс