Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская гуманітарная акцыя адкрые навучальны цэнтр у Бейруце

03.10.2020 18:03
Арганізацыя плануе праводзіць прафесійныя курсы, як для ліванцаў, так і для сірыйскіх і палестынскіх бежанцаў.
  .
Порт у Бейруце.PAP/EPA/WAEL HAMZEH

Польская гуманітарная акцыя адкрывае навучальны цэнтр у прыгарадзе Бейрута. Такім чынам Арганізацыя плануе дапамагчы жыхарам сталіцы Лівана. Сітуацыю ў краіне, якая апынулася ў сур’ёзным фінансавым крызісе, дадаткова пагаршае пандэмія каранавіруса і знішчэнні, да якіх у жніўні прычыніўся гіганцкі выбух у порце Бейрута.

Цэнтр Польскай гуманітарнай акцыi будзе пабудаваны ў паўднёвым прыгарадзе Бейрута. Арганізацыя плануе праводзіць у ім розныя прафесійныя курсы.

Па словах прэс-сакратара Польскай гуманітарнай акцыі Рафала Гжэлеўскага(Rafał Grzelewskі), гэта дапаможа павысіць веды, як ліванцаў, так і сірыйскіх і палестынскіх бежанцаў з суседняга лагера:

- Гэтыя курсы дадуць удзельнікам шанец знайсці добрую і стабільную працу. Частка з іх атрымае таксама сродкі на заснаванне ўласнай эканамічнай дзейнасці. Дзякуючы гэтаму яны стануць больш самастойнымі ў будучыні.

У Ліване беспрацоўе паслядоўна расце. Ужо больш за палову насельніцтва жыве на мяжы беднасці. Польскага арганізацыя ацэньвае, што заняткамі ў цэнтры ў Бейруце аднаразова будзе карыстацца каля 600 чалавек.

Грошы на стварэнне цэнтра выдзеліць са сваіх фондаў Міністэрства замежных спраў Польшчы.

аз