Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна далучыцца да еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі

03.10.2020 16:03
Адначасова ўлады ў Кіеве паведамілі, што эканамічных адносінаў з Беларуссю абмяжоўваць не плануюць.
M     .
Mіністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.Автор: Едуард Крижанівський, фотограф МЗС - Фото пресс-служби міністерства закордонних справ України. https://mfa.gov.ua/storage/app/sites/1/management_photo/dmytrokuleba60484024.jpg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=93013092

Украіна далучыцца да еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, паведамілі ўлады ў Кіеве. Учора Еўрасаюз вырашыў увесці санкцыі супраць 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Гэта адказ на фальсіфікацыі выбараў і жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі.

Пра гэта, што Украіна плануе далучыцца да санкцый, паведаміў міністр замежных спраў краіны Дзмітрый Кулеба. Як ён падкрэсліў, гэтага патрабуе паслядоўнасць украінскай палітыкі. Санкцыі таксама вынікаюць з намеру падтрымкі жыхароў Беларусі.

У інтэрв'ю BBC Ukraine дыпламат падкрэсліў, што яго краіна не плануе ўводзіць эканамічных санкцыяў і абмяжоўваць эканамічныя адносіны з Беларуссю. Украінскі міністр замежных спраў падкрэсліў, што пашырэнне ўплыву Расіі ў Беларусi пагражае бяспецы ўкраінскай дзяржавы, якая не ахоплена „ахоўным парасонам” НАТА і Еўрапейскага Саюза.

Падчас учорашняга саміту ЕС вырашыў увесці персанальныя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Аднак у „чорным спісе” ЕС самога кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі няма.

аз