Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да васьмі грамадзян Беларусі

03.10.2020 12:11
У «чорным спісе» Мінфіна ЗША няма Аляксандра Лукашэнкі і яго сыноў.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінфін ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да васьмі грамадзян Беларусі, паведамляе „Наша Ніва” са спасылкай на сайт амерыканскага ведамства.

У спіс трапілі:

- Хазалбек Атабекаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС;
-Дзмітрый Балаба, камандзір мінскага АМАПа;
 -Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў;
-Алена Дмухайла, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі;
-Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі;
-Юрый Караеў, міністр унутраных спраў;
-Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама;
-Юры Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў.

У спісе няма Аляксандра Лукашэнкі і яго сыноў.

аз