Мінфін ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да васьмі грамадзян Беларусі, паведамляе „Наша Ніва” са спасылкай на сайт амерыканскага ведамства.
У спіс трапілі:
- Хазалбек Атабекаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС;
-Дзмітрый Балаба, камандзір мінскага АМАПа;
-Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў;
-Алена Дмухайла, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі;
-Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі;
-Юрый Караеў, міністр унутраных спраў;
-Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама;
-Юры Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў.
У спісе няма Аляксандра Лукашэнкі і яго сыноў.
аз