Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У РФ асуджаюць санкцыі ЕС адносна Беларусі

03.10.2020 15:08
Расійская Федэрацыя далучаецца да беларускіх контрасанкцыяў.
Сцяг РасііIGORN /pixabay.com/CC0 Public Domain

Новыя санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі - ціск на ўлады гэтай краіны і ўмяшанне ў яе ўнутраныя справы, заявілі ў пятніцу ў МЗС Расіі.

«Расцэньваем такі крок як адкрыты і непрымальны ціск на беларускія ўлады, якія робяць намаганні дзеля нармалізацыі становішча ўнутры краіны», - гаворыцца ў каментары афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай.

Міністэрства замежных спраў Расіі абвінаваціла таксама  Еўрасаюз у парушэнні міжнароднага заканадаўства па неўмяшанні ва ўнутраныя справы другой краіны, паведамляе «Свабода».

Захарава падкрэсліла, што «у адпаведнасці з хаўрусніцкімі абавязаннямі беларускі санкцыйны спіс у адказ, які ўступіў у сілу з сённяшняга дня, пачынае аўтаматычна ўжывацца і ў Расійскай Федэрацыі».

аз