Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На працягу тыдня стануць вядомыя лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі

04.10.2020 11:20
У гэтым годзе Нобэлеўскі фонд павысіў памер узнагароды да 10 млн. шведскіх крон.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Paramonov Alexander

На працягу бліжэйшага тыдня стануць вядомыя лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі. У гэтым годзе Нобэлеўскі фонд павысіў памер узнагароды да 10 млн. шведскіх крон (950 тыс. еўра) у кожнай з шасці галін.

У цэнтры Стакгольму ў выходныя быў адкрыты часовы кінатэатр, у якім прахожыя могуць паглядзець дакументальныя фільмы пра жыццё і дзейнасць асоб, якія ў папярэднія гады атрымалі Нобэлеўскую прэмію.

У панядзелак стане вядомае прозвішча лаўрэата або лаўрэатаў у галіне медыцыны. У аўторак – па фізіцы, у сераду – хіміі, а пазней Шведская акадэмія аб’явіць прозвішча лаўрэата, які выклікае звычайна самыя вялікія эмоцыі – хто атрымае Нобэлеўскую прэмію міру. Кандыдатамі прэміі міру з’яўляюцца 210 чалавек і 107 арганізацыяў.

Сёлета, па прычыне пандэміі каранавіруснай інфекцыі, нобэлеўскія камітэты працуюць часткова дыстанцыйна. Вердыкты аб’явяць пры ўдзеле абмежаванай колькасці журналістаў і публікі, затое можна будзе паглядзець іх па інтэрнэце. Таксама інакш будзе выглядаць урачыстасць уручэння прэмій 10 снежня. Вядома, што не будзе традыцыйнай цырымоніі ў стакгольмскай філармоніі ды банкету ў гарадской ратушы.

Польскае агенцтва друку/нг