Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ «Аб некаторых мерах па прыцягненні прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».
Дакумент будзе садзейнічаць развіццю інвестыцыйнага патэнцыялу Украіны і прыцягненні высокакваліфікаваных ІТ-спецыялістаў і наватараў.
Згодна з пастановай, Кабінет міністраў павінен падоўжыць тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Украіны грамадзян Беларусі да 180 дзён у годзе. Гэта датычыцца прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў, у прыватнасці спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій і інавацый, іміграцыя якіх адпавядае інтарэсам Украіны, і членаў іх семʼяў.
Урад таксама павінен укараніць пілотны праект па спрошчанай выдачы дазволаў на часовае пражыванне для гэтых катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь. У той жа час неабходна прадугледзець магчымасць скарачэння часу на атрыманне такіх дакументаў да трох дзён без неабходнасці дадатковага выезду за межы Украіны.
Згодна з указам, трэба ўдасканаліць парадак рэгістрацыі беларускіх ІТ-спецыялістаў у якасці фізічных асоб-прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку.
Таксама неабходна прызнаць дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Беларусі, неабходныя для працаўладкавання ва Украіне.
Акрамя таго, урад павінен забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне адзінага інфармацыйнага парталу і тэлефоннай лініі для кансультавання грамадзян Беларусі, якія імігруюць ва Украіну.
Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.
нг