Кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Жазэп Барэль раскрытыкаваў прапанову змяншэння колькасці дыпламатаў Польшчы і Літвы ў Беларусі. Прэс-сакратар МЗС Беларусі некалькі дзён назад абвінаваціў абедзве краіны ў дэструктыўнай дзейнасці. Варшава павінна зменшыць колькасць дыпламатаў з 50 да 18, а Вільня з 25 да 14.
ЕЗ выказаў падтрымку Польшчы і Літве – перадае карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка:
-Патрабаваннне беларускіх уладаў з’яўляецца беспадстаўным і вартае шкадавання – напісаў у заяве кіраўнік еўразвязаўскай дыпламатыі. Ён падкрэсліў, што гэта супярэчыць логіцы дыялогу і прывядзе да яшчэ большай ізаляцыі ўладаў у Мінску. Жазэп Барэль таксама напісаў, што спробы беларускіх уладаў, скіраваныя супраць некаторых еўразвязаўскіх краін, не прывядуць да паслаблення адзінства супольнасці, што выразна падкрэсліў саміт ЕЗ.
Ноччу з чацвярга на пятніцу еўразвязаўскія краіны ўвялі санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.
ав