Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва лічыць ганебным рашэнне беларускіх уладаў ануляваць акрэдытацыі замежных журналістаў

05.10.2020 10:25
Адміністрацыя Лукашэнкі ў пятніцу скасавала дзеянне дазволаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/sutadimages

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус назваў ганебным рашэнне беларускіх уладаў ануляваць акрэдытацыі замежных журналістаў у Беларусі. Адміністрацыя Лукашэнкі ў пятніцу скасавала дзеянне дазволаў. Гэта рашэнне адбірае ў замежных журналістаў магчымасць працаваць у краіне. Сярод тых, хто не можа выконваць сваю працу ў Беларусі, - Уладзімір Пац, карэспандэнт Польскага радыё ў Мінску.

"Рашэнне адыходзячага беларускага ўрада пазбавіць акрэдытацыі прэсы ўсіх журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ – ганьба , - напісаў Лінкявічус у Twitter. Ён дадаў, што "гэтыя прымітыўныя крокі не прыхаваюць злачынстваў супраць беларусаў, якія патрабуюць свабоды".

Ануляванне акрэдытацыі павінна стаць часткай працэдуры пераакрэдытацыі замежных журналістаў, якія працуюць у Беларусі. Сёння камісія па акрэдытацыі пачала працаваць у новым складзе, заяўкі прымаюцца ў Інтэрнэце. У пятніцу МЗС Беларусі напісаў, што т.зв. інфармацыйны суверэнітэт - адна з мэтаў беларускай канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі.

Замежным журналістам, між іншым, забараняюць паведамляць пра пратэсты. У суботу беларуская міліцыя абвясціла, што падчас дэманстрацый яны будуць разглядацца як удзельнікі. Гэта азначае, што за ўдзел у гэтых сустрэчах ім можа пагражаць штраф альбо нават арышт.