Пасля нядзельных парламенцкіх выбараў у Кыргызстане ў сталіцы краіны, Бішкеку, успыхнулі пратэсты супраць несумленнага выбарчага працэсу. Паводле апазіцыі, блізкія да прэзідэнта Сааранбая Жаенбекава партыі куплялі галасы ў людзей, а таксама вазілі іх па ўчастках з мэтай прагаласаваць больш за адзін раз. У сваёй пачатковай справаздачы Арганізацыя Бяспекі і Супрацы ў Еўропе (АБСЕ) адзначыла, што ёсць доказы фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў.
Пратэсты распачаліся ўжо ў нядзелю, 4 кастрычніка, калі, паводле папярэдніх вынікаў выбараў, у парламент не ўвайшлі 12 з 16 партыяў. Толькі чатыром партыям удалося дасягнуць выбарчы 7-адсоткавы парог. Тры з гэтых партый - праўрадавыя. У выніку траціна з тых, хто аддаў свой голас, не знойдзе свайго прадстаўніка ў парламенце. Учора ўвечары паліцыя пачала разганяць мітынгоўцаў з галоўнай плошчы Бішкеку - Ак-Тол. Сілавікі выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі і слезацечны газ. Урад Кыргызстану пацвердзіў, што ў выніку сутычак загінуў адзін чалавек, а 590 атрымалі раненні.
Мітынгуючыя ў раннія гадзіны аўторка ўварваліся ў будынак парламенту і офіс прэзідэнта Жаенбекава. Потым у парламенце і офісе прэзідэнта адбыўся пажар. Людзям удалося вызваліць былога прэзідэнта краіны – Алмазбека Атамбаева, які ў чэрвені быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення і знаходзіўся пад арыштам.
Генпракурор раніцай абвясціў, што вынікі выбараў у кыргызскі паламент ануляваныя, паколькі гэтага патрабавала апазіцыя.
аев