Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Берліне Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам замежжа

06.10.2020 10:37
У другой палове дня пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Святлана Ціханоўская правядзе перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaPAP/CTK Photo/Petr Kupec

Сёння, 6 кастрычніка, у Берліне, ў другой палове дня пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Святлана Ціханоўская  правядзе перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Учора ўвечары каля Брадэнбургскай брамы Ціханоўская падзякавала беларусам замежжа:

-Дзякуючы вам, дзякуючы беларускім дыяспарам урады розных краінаў чуюць нашыя галасы, чуюць нашыя стогны на Акрэсціна. Стогны тых, хто змагаецца за свае правы, за права абіраць прэзідэнта. Ад імя ўсіх беларусаў прашу вас, не спыняйцеся! Барацьба працягваецца, і на жаль, мы не ведаем калі яна скончыцца.

Падчас сустрэчы з Ангелай Меркель Святлана Ціханоўская закліча Нямеччыну дапамагчы ў арганізацыі перамоваў аб новых выбарах у Беларусі.

эж