Сёння, 6 кастрычніка, у Берліне, ў другой палове дня пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Святлана Ціханоўская правядзе перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Учора ўвечары каля Брадэнбургскай брамы Ціханоўская падзякавала беларусам замежжа:
-Дзякуючы вам, дзякуючы беларускім дыяспарам урады розных краінаў чуюць нашыя галасы, чуюць нашыя стогны на Акрэсціна. Стогны тых, хто змагаецца за свае правы, за права абіраць прэзідэнта. Ад імя ўсіх беларусаў прашу вас, не спыняйцеся! Барацьба працягваецца, і на жаль, мы не ведаем калі яна скончыцца.
Падчас сустрэчы з Ангелай Меркель Святлана Ціханоўская закліча Нямеччыну дапамагчы ў арганізацыі перамоваў аб новых выбарах у Беларусі.
эж