Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нямецкі ўрад карыстаўся расійскімі дадзенымі пры планаванні газаправоду Nord Stream 2

06.10.2020 15:04
Аргументы за будову газаправоду маглі грунтавацца выключна на расійскіх справаздачах.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexander Chizhenok/shutterstock

Паводле інфармацыі нямецкай газеты Tagesspiegel, нямецкі ўрад не правёў уласнага аналізу ў справе будучага запатрабавання на газ у Еўропе. Павелічэнне гэтага запатрабавання часта з’яўлялася галоўным аргументам за супрацу Нямеччыны і Расіі ў будове газаправоду. Аднак, як выявілася, нямецкі ўрад карыстаўся выключна дадзенымі расійскай суполкі Nordstream 2 AG, якая з’яўляецца часткай Газпрому.

-Нямецкае Міністэрства эканомікі і энергіі часта аргументавала сваю пазіцыю, абапіраючыся на гэтых даследаваннях, якія канчаткова аказаліся расійскімі,

– каментуе Агата Лоскат-Ахота з Цэнтра ўсходніх даследаванняў і дадае:

-Адсутнасць уласных, урадавых дадзеных мала праўдападобная. Аднак, калі гэта праўда, што Нямеччына карысталася выключна дадзенымі Nordstream 2 AG – гэта ставіць некаторых чыноўнікаў у вельмі некарыснай пазіцыі.

energetyka24.com/аев