Сёння ў Берліне адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і Ангелы Меркель. Палітыкі размаўлялі 45 хвілін, паведамляюць інфармагенцтвы.
Святлана Ціханоўская паінфармавала нямецкага канцлера пра сітуацыю ў Беларусі, грамадзянскія пратэсты, насілле з боку рэжыму і палітвязняў.
Пры гэтым Ціханоўская зазначыла, што пратэсты ў Беларусі не накіраваныя супраць нейкай краіны, для прыкладу, Расіі – яны з'яўляюцца вынікам унутрыпалітычнага крызісу. Беларуская палітык паведаміла, што цяпер галоўнае для Беларусі – гэта новыя выбары.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з Ангелай Меркель сказала таксама, што беларускі народ чакае інвестыцыйную падтрымку, дапамогу незалежным СМІ і грамадзянскай супольнасці ў імя пераадолення наступстваў крызісу.
Ціханоўская падарыла Меркель бел-чырвона-белы парасон і кнігу «Краіна Беларусь» у перакладзе на нямецкую мову.
вс