Аляксей Навальны звярнуўся ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый з просьбай расследаваць інцыдэнт з яго атручваннем. Раней Арганізацыя па забароне хімічнай зброі пацвердзіла, што лідара расійскай апазіцыі спрабавалі атруціць баявым атрутным рэчывам з групы „Навічок”.
Паводле міжнародных экспертаў, у мачы і крыві Навальнага было выяўленае рэчыва, падобнае на субстанцыі з групы „Навічок”. Аднак Арганізацыя па забароне хімічнай зброі падкрэсліла ў сваім дакладзе, што згаданае рэчыва не ўваходзіць у спіс забароненых прэпаратаў.
Па словах паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава, гэта азначае, што ў Расіі працягваюцца даследаванні і вытворчасць хімічнай зброі. „Гэта дзікае парушэнне ўсіх магчымых і немагчымых нормаў і ўмоў”, - цытуе Леаніда Волкава незалежны інфармацыйны партал „Медуза”.
Аляксей Навальны хоча, каб спробу ягонага забойства расследавалі спецыяльныя прадстаўнікі Генеральнага сакратара ААН. Расійскі апазіцыйны актывіст нагадаў, што Масква да гэтай пары не распачала следства па гэтай справе. Раней Аляксей Навальны заявіў, што напад на яго быў здзейснены з ведама і згоды прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
аз