Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксей Навальны хоча, каб інцыдэнт з яго атручваннем расследавала ААН

07.10.2020 09:25
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі пацвердзіла, што Навальнага спрабавалі атруціць баявым хімічным рэчывам з групы „Навічок”.
      2013 .
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе.Аўтар: IlyaIsaev — Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

Аляксей Навальны звярнуўся ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый з просьбай расследаваць інцыдэнт з яго атручваннем. Раней Арганізацыя па забароне хімічнай зброі пацвердзіла, што лідара расійскай апазіцыі спрабавалі атруціць баявым атрутным рэчывам з групы „Навічок”.

Паводле міжнародных экспертаў, у мачы і крыві Навальнага было выяўленае рэчыва, падобнае на субстанцыі з групы „Навічок”. Аднак Арганізацыя па забароне хімічнай зброі падкрэсліла ў сваім дакладзе, што згаданае рэчыва не ўваходзіць у спіс забароненых прэпаратаў.

Па словах паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава, гэта азначае, што ў Расіі працягваюцца даследаванні і вытворчасць хімічнай зброі. „Гэта дзікае парушэнне ўсіх магчымых і немагчымых нормаў і ўмоў”, - цытуе Леаніда Волкава незалежны інфармацыйны партал „Медуза”.

Аляксей Навальны хоча, каб спробу ягонага забойства расследавалі спецыяльныя прадстаўнікі Генеральнага сакратара ААН. Расійскі апазіцыйны актывіст нагадаў, што Масква да гэтай пары не распачала следства па гэтай справе. Раней Аляксей Навальны заявіў, што напад на яго быў здзейснены з ведама і згоды прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

аз