Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская заклікала французскіх дэпутатаў аказаць ціск на беларускі рэжым

07.10.2020 15:15
Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі звярнулася да французскіх дэпутатаў з Берліна ў фармаце відэаканферэнцыі.
Святлана Ціханоўская PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на паседжанні камісіі па замежных справах парламена Францыі. Яна звярнулася да дэпутатаў з Берліна ў фармаце відэаканферэнцыі. Ціханоўская заклікала французскіх дэпутатаў аказаць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і падзякавала прэзідэнту Францыі і дэпутатам за падтрымку беларускага народа.

„Мы высока ацэньваем намаганні Францыі па прасоўванні еўрапейскіх каштоўнасцей у Беларусі”, - заявіла палітык. Яна дадала, што санкцыі – недаскатковая мера. Паводле яе, неабходнае спыненне крыніц фінансавання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ціханоўская папрасіла дапамогі ў правядзенні сумленных выбараў у Беларусі.

„Заангажаванне ў абарону правоў чалавека, гэта не ўмяшальніцтва” – пераконвала Ціханоўская.

Некалькі дзён таму прэзідэнт Эманюэль Макрон сустрэўся са Святлянай Ціханоўскай падчас свайго візіту ў Вільні і пааб’яцаў свой удзел у перамовах з беларускім рэжымам.

аз