Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Закончыўся трохдзённы рабочы візіт Святланы Ціханоўскай у Берлін

08.10.2020 07:01
Народны прэзідэнт Беларусі сустрэлася з галоўнымі нямецкімі палітыкамі, у тым ліку з канцлер Ангелай Мэркель.
Святлана Ціханоўская ў БерлінеEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA.

Народны прэзідэнт Беларусі сустрэлася з канцлер Ангелай Мэркель, з міністрам замежных справаў Хайко Масам, і з віцэ-канцлерам і міністрам фінансаў Нямеччыны Олафам Шольцам, выступіла таксама ў Бундэстагу. 

Віцэ-канцлер выказаў сваю павагу Святлане і беларускаму народу, які яна прадстаўляе: «Святлана Ціханоўская - адважны змагар за дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі. Яна ўносіць важны ўклад у дэмакратычныя перамены ў сваёй краіне», - сказаў нямецкі палітык.

«Еўрапейскі саюз на баку ўсіх тых, хто хоча спыніць гвалт у Беларусі, змагаецца за вызваленне палітычных зняволеных і справядлівыя выбары. Аляксандр Лукашэнка страціў усякую легітымнасьць », - адзначыў Олаф Шольц.

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у жаночай акцыі каля будынку Бундэстагу ў Берліне. 

Жанчыны з Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі выйшлі на вуліцу з партрэтамі беларусак, якія бяруць удзел у пратэстах і якія былі затрыманыя за свае перакананні. Сярод плакатаў былі партрэты Святланы Алексіевіч, Ніны Багінскай, Ліліі Уласавай. Ціханоўская трымала ў руках партрэт Марыі Калеснікавай.

Беларуская палітык у гутарцы з «Белсатам», падвяла вынікі візіту.

- Я ўбачыла гатоўнасць Нямеччыны памагаць цяпер беларускаму народу. яны праяўлаюць розныя ініцыятывы падтрымкі беларусам. Мы цяпер найбольш зацікаўлены у медыяцыі па наладжанні дыялогу паміж уладамі і народам у Беларусі. Немцы праяўляюць гатоўнасць дапамагаць нам у гэтым, калі яны змогуць, канешне.

Сказала Ціханоўская на канец візіту ў Берліне.

яс