Прамысловая вытворчасць у Чэхіі працягвае з-за эпідэміі каранавіруса зніжаць свае абароты. Паказчык жніўня - запаволенне на 5,5%, што на паўпрацэнта больш, чым у ліпені. Чэшскае статыстычнае ўпраўленне заяўляе аб зніжэнні агульнай колькасці заказаў фірмам і скарачэнні больш чым на 4% агульнай колькасці супрацоўнікаў кампаніяў.
Па словах галоўнага аналітыка камерцыйнага банка Міхала Брожэка, жнівень прынёс "невялікі, але непрыемны сюрпрыз".
Паказчыкі знешняга гандлю Чэхіі ў жніўні адзначаны плюсавых паказчыкам на ўзроўні 281,5 мільёна еўра, што на 59,5 мільёна еўра менш, летась.
radio.cz/эж