Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вызначаны Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры

08.10.2020 14:10
"Нобелеўская прысуджаецца амерыканскай паэтцы Луізе Глюк за яе непаўторны, паэтычны голас, які строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным".
Луіза ГлюкФота: nobelprize.org

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала амерыканская паэтка 77-гадовая Луіза Глюк. Рашэнне Нобелеўскага камітэта агучыў пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Матс Маль:

-Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца амерыканскай паэтцы Луізе Глюк за яе непаўторны, паэтычны голас, які строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным.

Луіза Глюк нарадзілася ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям'і, якая эмігравала за акіян з колішняй Аўстра-Вугоршчыны. З'яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры, канцлерам Акадэміі амерыканскіх паэтаў. Выдала больш за дзясятак зборнікаў паэзіі.

IAR/эж