Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вель Сэнк(Szymon Szynkowski vel Sęk) наведаў Славакію, дзе сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Марцінам Клюсам.
Падчас двухбаковых кансультацый асноўнай тэмай стала супрацоўніцтва абедзвюх краін у рамках Вышаградскай групы і ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.
Намеснікі міністра абмеркавалі рэалізацыю інфраструктурных праектаў у польска-славацкай памежнай зоне ў рамках праекта „Via Carpatia” і перспектывы далучэння Славакіі да ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.
Шыман Шынькоўскі вель Сэнк і Марцін Клюс таксама абмеркавалі пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва ва ўмовах пандэміі каранавіруса, святкаванне ў наступным годзе 30-годдзя Вышаградскай групы і сітуацыю ў Беларусі. Абодва бакі таксама дамовіліся пра чарговы раўнд польска-славацкіх кансультацый.
Падчас візіту ў Браціславу намеснік кіраўніка польскай дыпламатыі ўдзельнічаў у канферэнцыі GLOBSEC. Шыман Шынькоўскі вель Сэнк прыняў удзел у панэлі міністраў замежных спраў Вышаградскай групы.
У кулуарах канферэнцыі GLOBSEC таксама адбылася сустрэча міністраў замежных спраў групы з кіраўніком дыпламатыі Францыі (так званы фармат V4 + Францыя). Асноўныя пытанні, якія абмяркоўвалі міністры, датычылі сітуацыі ў непасрэдным суседстве з ЕС.
аз