Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чарговыя краіны выклікалі для кансультацый сваіх паслоў у Беларусі

09.10.2020 10:34
У знак салідарнасці з Польшчай і Літвой сваіх паслоў у Беларусі для кансультацый выклікалі таксама Чэхія, Балгарыя і Славакія.
     .
Святлана Ціханоўска падчас візіту ў Славакіі.PAP/EPA/LUBOS BILACIC / SLOVAK GOVERNMENT HANDOUT

Чэхія, Балгарыя і Славакія ў знак салідарнасці з Польшчай і Літвой выклікалі сваіх паслоў у Беларусі для кансультацый. Учора ў Браціславе экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі  Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі дыпламатыі Балгарыі і Славакіі.

На сваім сайце балгарскае Міністэрства замежных спраў падкрэслівае, што спробы беларускіх уладаў аказаць ціск на дыпламатычныя місіі краін Еўрапейскага Саюза недапушчальныя.

Падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Браціславе віцэ-прэм'ер краіны запэўніў, што Балгарыя гатовая падтрымаць беларусаў. „Мы перажылі падобны перыяд у 1989 годзе”, - сказала Кацярына Захар'ева.

У чацвер з Ціханоўскай сустрэўся таксама кіраўнік міністэрства замежных спраў Славакіі Іван Корчак, які пахваліў рашучасць беларускай актывісткі.

„Гэта смелая жанчына. Яна ўвайшла ў палітыку, калі яе муж затое, што хацеў балатавацца ў прэзідэнты, апынулася ў турме, дзе знаходзіцца па сённяшні дзень”  - заявіў кіраўнік славацкай дыпламатыі.

Міністэрства замежных спраў Чэхіі таксама абвясціла, што выкліча свайго амбасадара для кансультацый.

Нагадваем, на мінулым тыдні Беларусь абвінаваціла Польшчу і Літву ва ўмяшанні ў ейныя ўнутраныя справы. Міністэрства замежных спраў Беларусі запатрабавала ад абедзвюх краін абмежаваць колькасць дыпламатаў.

Да гэтага часу сваіх паслоў у Беларусі выклікалі для кансультацый Германія, Латвія і Эстонія.

аз