Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У панядзелак ЕЗ заявіць, што ў будучыні Лукашэнка можа трапіць у чорны спіс

09.10.2020 18:39
Санкцыі супраць Расіі і Беларусі будуць прадметам сустрэчы міністраў замежных спраў ЕЗ у Люксембургу ў панядзелак.
Аляксандр ЛукашэнкаАўтар: Okras - Уласны твор, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34558726

Такую інфармацыю перадалі дыпламаты ў Бруселі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы нарады, перадае карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка. 

Санкцыі супраць беларускага рэжыму ўжо ўведзеныя пасля рашэння еўрапейскіх лідараў на саміце на мінулым тыдні. У чорным спісе 40 чалавек з забаронай на ўезд у ЕЗ і заблакаванымі актывамі ў Еўропе. Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым спісе няма. У панядзелак павінна быць дададзена, што ў будучыні ён можа апынуцца ў спісе.

Што тычыцца Расіі, то санкцыі абмяркоўваюцца ў адказ на спробу атручвання актывіста расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага «Навічком». Прапанова ўвесці абмежаванні для вінаватых у нападзе на яго была прадстаўлена Францыяй і Германіяй. У панядзелак міністры ЕЗ павінны атрымаць прапановы, хто павінен трапіць у чорны спіс. Рашэння аб канкрэтных імёнах не чакаецца, але магчымыя палітычныя дамоўленасці і зялёнае святло для працы над «чорным спісам».

ав