Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Роберт О'Браэн.
Калі прэзідэнт Трамп заступіў на пасаду, у Афганістане было больш за 10 000 амерыканскіх салдат. Сёння іх менш за 5000, і гэта колькасць зменшыцца да 2500 у пачатку наступнага года, сказаў О'Браэн ва ўніверсітэце штата Невада ў Лас-Вегасе.
Раней Дональд Трамп і іншыя прадстаўнікі яго адміністрацыі заяўлялі, што колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане да лістапада будзе скарочана да 4-5 тысяч. Аднак яны падкрэслілі, што далейшае скарачэнне будзе залежаць ад сітуацыі ў гэтай краіне.
Згодна са знакавым пагадненнем з Талібанам у лютым гэтага года, замежныя войскі павінны цалкам пакінуць Афганістан да мая 2021 г. У адказ Талібы ўзялі на сябе абавязацельствы пачаць перамовы аб пастаянным спыненні агню і размеркаванні паўнамоцтваў з урадам Афганістана.
Агенства Рэйтэр адзначае, што цяперашні план вываду войскаў Белага дома можа быць перагледжаны, калі Трамп прайграе прэзідэнцкія выбары ў лістападзе.
ПР/юл