Сёння ў Літве праходзіць першы тур парламенцкіх выбараў. У іх удзельнічаюць 19 партый. За 141 мандат змагаецца 1755 кандыдатаў, у тым ліку каля 130 літоўскіх палякаў.
У спісе «Выбарчых акцыі палякаў Літвы – Саюзу хрысціянскіх сем'яў» ёсць не толькі прадстаўнікі польскай меншасці, – кажа кіраўнік партыі Вальдэмар Тамашэўскі:
-Мы не з’яўляемся партыяй выключна этнічнай меншасці. Вядома, гэты аспект для нас вельмі важным, бо ведаем як працаваць у гэтым кірунку. Аднак, наша партыя – агульнарэспубліканская і мы збіраемся вырашаць сацыяльныя праблемы.
Адметна, што лідара «польскай партыі» Літвы Вальдэмар Тамашэўскі выказваўся на конт масавых пратэстаў у Беларусі. На яго думку супрацоўнікі АМАПу і міліцыі абаранялі канстытуцыйны лад Беларусі.
Апошнія перадвыбарчыя апытанні паказваюць, што партыя Вальдэмара Тамашэўскага перавысіць пяціпрацэнтны парог і ўвойдзе ў Сейм Літвы. Больш за ўсё – 23 % галасоў, можа набраць кіруючы цяпер «Саюз сялянаў і зялёных». Другое месца і 18% галасоў апытанні даюць апазіцыйнаму, кансерватыўнаму «Саюзу Айчыны – Літоўскім хрысціянскім дэмакратам».
IAR/эж