Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Арменія і Азербайджан абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні перамір’я

11.10.2020 14:06
Прэс-сакратар міністэрства абароны Арменіі Шушан Сцепанян заявіла, што «насуперак абвешчанаму раней гуманітарнаму спыненню агню» .
Konflikt między Armenią i Azerbejdżanem o Górski Karabach trwa już od ponad trzech dekad
Konflikt między Armenią i Azerbejdżanem o Górski Karabach trwa już od ponad trzech dekadshutterstock.com/Bumble Dee

Журналіст агенцтва Agence France-Presse, AFP у Сцепанакерце – сталіцы Нагорнага Карабаху паведаміў, што пасля таго, як апоўдні дамоўленасць аб спыненні агню ўступіла ў сілу, здалёк чуліся выбухі, але ў апошнія дні абстрэлаў у горадзе не было. Зацішша доўжылася да вечара.

Арменія і Азербайджан пагадзіліся на спыненне агню пасля 11-гадзінных перамоваў, якія пачаліся ў Маскве ў пятніцу, 9 кастрычніка але ўсяго праз некалькі хвілін пасля пачатку меркаванага перамір'я абедзве краіны заявілі пра новыя абстрэлы.

Прэс-сакратар міністэрства абароны Арменіі Шушан Сцепанян заявіла, што «насуперак абвешчанаму раней гуманітарнаму спыненню агню» азербайджанскія сілы пачалі наступ на лінію фронту ў 12:05.

Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што армянскія сілы таксама нанеслі ўдары па лініі фронту і абстралялі населеныя раёны, абвінаваціўшы Ерэван у «абуральным парушэнні рэжыму спынення агню».

Увечары паведамлялася, што армянскія ўзброеныя сілы спрабавалі пачаць наступ у некалькіх раёнах, але былі «вымушаныя адступіць».

voanews.com/эж