Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕЗ занепакоены парушэннем перамір'я ў Нагорным Карабаху

12.10.2020 09:48
Пагадненне аб спыненні агню ў зоне Нагорнага Карабаха ўступіла ў сілу ў суботу.
     ,    , , 11  2020 .
Азербайджанскія ратавальнікі працуюць над разбуранымі дамамі, нібыта пашкоджанымі нядаўнім абстрэлам, Азербайджан, 11 кастрычніка 2020 года. PAP/EPA/AZIZ KARIMOV

Еўрапейскі Звяз выказвае «надзвычайную занепакоенасць» парушэннем перамірʼя ў Нагорным Карабаху, – заявіў у нядзелю кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль. Пагадненне аб спыненні агню ў зоне Нагорнага Карабаха ўступіла ў сілу ў суботу.

«Мы з вялікай заклапочанасцю адзначаем паведамленні аб працягу ваенных дзеянняў, асабліва супраць грамадзянскіх абʼектаў і ахвяр», – піша Барэль у заяве.

Ён дадаў, што 27 дзяржаў-членаў ЕЗ «заклікалі ўсе канфліктуючыя бакі прытрымлівацца пагаднення аб спыненні агню». Ён таксама звярнуўся да дзвюх краін, якія ваююць паміж сабой «, каб пачаць рэальныя перамовы адразу пад эгідай мінскай групы АБСЕ (Расія, Францыя, ЗША).

Дамоўленасць аб прыпыненні ваенных дзеянняў, узгодненая ў пятніцу ў Маскве, у цэлым выконваецца, хоць перыядычна здараюцца інцыдэнты і эпізадычныя перастрэлкі. Бакі канфлікту, аднак, працягваюць абвінавачваць апанента ў свядомым парушэнні рэжыму спынення агню ў надзеі заваяваць сімпатыю міжнароднай думкі.

ав