Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эканамічная супраца – тэма трэцяга дня візіту Анджэя Дуды ва Украіне

13.10.2020 09:01
У Адэсе прэзідэнт Польшчы прыме ўдзел у польска-ўкраінскім бізнес-форуме па супрацоўніцтве ў галіне транспарту і энергетыкі.
    .
Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі.PAP/EPA/VALENTYN OGIRENKO / POOL

Сёння – трэці, апошні дзень візіту, прэзідэнта Анджэя Дудў ва Украіне. У Адэсе кіраўнік польскай дзяржавы раза са сваім украінскім калегам прымуць удзел у польска-ўкраінскім бізнес-форуме па супрацоўніцтве ў галіне транспарту і энергетыкі.

„Перспектывы супрацы Польшчы і Украіны: рэалізацыя сумесных праектаў у галіне транспарту і энергетыкі”, гэта назва форуму, які адкрыюць Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі. У прысутнасці лідараў парты Гданьск і Адэса падпішуць паразуменне аб супрацоўніцтве.

Нагадваем, учора прэзідэнты сустракаліся ў Кіеве, дзе падпісалі супольную дэкларацыю аб супрацоўніцтве. Лідары размаўлялі пра пытанні, датычныя бяспекі і гісторыі, у тым ліку пра магчымасць увекавечання польскіх ахвяраў ва Украіне.

Учора ля польскай абмасады ў Кіеве Анджэй Дуда адкрыў помнік гераіні руху „Салідарнасць” Анне Валентыновіч.

Візіт польскага прэзідэнта ва Украіну завяршаецца сёння.

аз