Дональд Трамп аднавіў сваю выбарчую кампанію тыдзень пасля таго, як пакінуў шпіталь. Амерыканскі прэзідэнт прысутнічаў на выбарчым мітынгу ў штаце Фларыда, дзе запэўніваў сваіх прыхільнікаў, што добра сябе адчувае.
У бліжэйшыя дні прэзідэнт ЗША плануе наведаць таксама іншыя штаты.
Учора лекар Белага дома паведаміў, што тэст Дональда Трампа на Covid-19 быў адмоўным, і што прэзідэнт не ўяўляе сабой эпідэмічнай пагрозы для іншых. Праз некалькі гадзін Дональд Трамп сеў на борт Air Force One і накіраваўся ў Санфард у раёне Арланда.
Падчас выбарчага мітынгу ў тамтэйшым аэрапорце прэзідэнт пераконваў, што ягоны арганізм выпрацаваў імунітэт супраць каранавіруса.
Дональд Трамп падкрэсліў, што ЗША маюць выдатныя прэпараты для барацьбы з Covid-19, а амерыканскія навукоўцы неўзабаве выпусцяць вакцыну.
аз