Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Помнік Яну Паўлу ІІ з’явіўся ў Іркуцку

14.10.2020 10:28
Іркуцкая каталіцкая епархія – адна з самых маладых на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. 
.
.Polskie Radio

У Іркуцку ў Сібіры працягваецца падрыхтоўка да адкрыцця і асвячэння помніка святому Яну Паўлу ІІ. Урачыстасць адбудзецца ў рамках святкавання 20-годдзя Іркуцкай епархіі Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Багародзіцы.

У 1999 годзе свяціцель Ян Павел II заснаваў апостальскую Усходне-сібірскую дыяцэзію сталіцай у Іркуцку, а праз некалькі месяцаў пачалося будаўніцтва сабора. – «Праз год было здзейснена асвячэнне храма» – узгадвае ў размове з Польскім радыё тагачасны адміністратар, а пасля біскуп епархіі святар Георгій Мазур:

-Я адчуваў, што гэта касцёл павінен быць прысвечаны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Багародзіцы, якая ў Фаціме казала: «Маё сэрца пераможа і Расія адновіцца».

Іркуцкая каталіцкая епархія – адна з самых маладых на тэрыторыі былога Савецкага Саюза і адначасова самая вялікая. Яна ахоплівае 10 мільёнаў квадратных кіламетраў, што амаль у 30 разоў больш за Польшчу.

Іркуцкі епіскап Мазур падкрэслівае, што папа-паляк Ян Павел ІІ на працягу ўсяго пантыфікату атачаў Касцёл на ўсходзе асаблівай увага, таму для Іркуцкай дыяцэзіі вялікай падзеяй стане адкрыццё і асвячэнне помніка св. Яна Паўла II, якое запланавана на 18 кастрычніка.

IAR/эж