Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў 14 кастрычніка, што яго краіна працягвае ваенную аперацыю па "вызваленні" Нагорнага Карабаха. Гэты рэгіён, неселены пераважна армянамі (Арцах), які фармальна ўваходзіць у склад Азербайджана, абвясціў сваю незалежнасць у 1991 годзе. З таго часу працягваецца армяна-азербайджанскі канфлікт за тэрыторыю Нагорнага Карабаха.
Прэзідэнт Азербайджана заявіў, што Арменія спрабуе атакаваць газаправоды ў Азербайджане, і што калі армяне паспрабуюць узяць іх пад свой кантроль, наступствы будуць сур'ёзнымі.
Ільхам Аліеў дадаў, што канфлікт у Нагорным Карабаху не можа быць урэгуляваны без удзелу Турцыі, саюзніка Азербайджана. У гэты час турэцкія самалёты F-16 знаходзяцца ў Азербайджане, але не выкарыстоўваюцца ў Нагорна-карабахскім канфлікце, сцвярджае Аліеў.
14 кастрычніка Міністэрства абароны Азербайджана пагражае знішчыць усе ваенныя аб'екты ў Арменіі, якія нібыта наносяць ўдары па мірных паселішчах. Мінабароны Арменіі адмаўляе, што сілы краіны вялі агонь па грамадзянскіх цэлях.
Арменія і Азербайджан абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні гуманітарнага рэжыму спынення агню, дасягнутага ў ноч з 9 на 10 кастрычніка ў Маскве. Перамір'е ўступіла ў сілу 10 кастрычніка апоўдні, але доўжылася нядоўга, нягледзячы на заклікі некалькіх сусветных дзяржаў неадкладна спыніць крывавыя баі.
IAR/эж