У другі раз за апошнія дні сістэма з 78 мабільных плацін выратавала італьянскую Венецыю ад паводак. У чацвер, праз дванаццаць дзён пасля пуску сістэмы, усталяваныя ў моры бар'еры былі зноў падняты з-за значнага павышэння ўзроўню вады.
Плаціны вялікай сістэмы былі паднятыя раніцай, паколькі ўзровень вады павінен быў скласці каля 130 см. Аказалася, што гэта было нават на 5 сантыметраў больш.
Заслоны перакрылі паступленне вады ў горад, і яе ўзровень у лагуне склаў усяго 65 сантыметраў. Плошча Святога Марка, заўсёды залітая з прыходам хвалі, засталася сухой.
Сістэма барацьбы з паводкай у Венецыі – гэта мільярдныя інвестыцыі і адзін з найбуйнейшых інжынерных праектаў у свеце. Яе будаўніцтва заняло 17 гадоў.
Польскае агенцтва друку/нг