Пяты бізнес-форум палякаў замежжа пачынаецца сёння ў Іркуцку. На яго прыбылі польскія перасяленцы з сібірскіх і далёкаўсходніх рэгіёнаў Расіі. Асобы польскага паходжання, якія вядуць бізнес у Расіі, спадзяюцца, што ім удасца заваяваць сібірскую частку «шаўковага шляху». Арганізацыя бізнес-форуму «Polonia» была сумеснай ініцыятывай польскай дыпламатыі і мясцовых рэгіянальных улад.
Ініцыятар гэтага праекту, генеральны консул Польшчы ў Іркуцку Кшыштаф Сьвідэрэк (Krzysztof Świderek) падкрэслівае, што польскія прадпрымальнікі і гандляры прысутнічаюць у Іркуцку амаль 200 гадоў. «Менавіта польскія ссыльныя і пасяленцы заснавалі першыя камерцыйныя кампаніі ў Сібіры, адкрылі банкі і фабрыкі», – тлумачыць дыпламат.
Генеральны консул Польшчы праінфармаваў, што пытанне выкарыстання Іркуцка ў якасці лагістычнага цэнтру для польскіх прадпрымальнікаў, якія хочуць весці бізнес не толькі ў Расіі, але і ў Кітаі і Манголіі, будзе абмяркоўвацца падчас Пятага бізнес-форуму палякаў замежжа. На думку консула, палякі маюць шанец стаць значнай бізнес-групай у сібірскай частцы «шаўковага шляху».
ПР/нг